Святу Вялікай Перамогі і Году гістарычнай памяці на Дзятлаўшчыне быў прысвечаны моладзевы аўтобусны маршрут “З лампадай каля Вечнага агню”.
Ён быў арганізаваны раённым Саветам грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і раённай арганізацыяй ГА «БРСМ». Удзельнікамі акцыі сталі дэпутаты моладзевага парламента, піянеры, валанцёры ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны.
На маршруце моладзь не толькі знаёмілася з мемарыяламі і помнікамі ваеннай гісторыі нашага раёна, але і пакідала каля кожнага з іх лампадкі як даніну памяці, пашаны і павагі да загінулых абаронцаў Айчыны і мірнага насельніцтва, якое было закатавана ворагамі ў гады ваеннага ліхалецця.
Навучэнцы, педагогі і лідары моладзевых аб’яднанняў наведалі помнік Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку, мемарыял “Дзеці ліхалецця” на могілках райцэнтра, абеліск Славы, помнікі загінулым землякам у аграгарадках Раклевічы і Дварэц, гарадскім пасёлку Наваельня.
Ірына МІШЧАНКА,
педагог-арганізатар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga