Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

А памяць стукае ў сэрца

“Не пагарджаць сваім святым мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго”,гэтыя словы Уладзіміра Караткевіча сталі своеасаблівым дэвізам акцыі “Алея Памяці”, якая прайшла ў Жукоўшчынскай базавай школе і была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні школы і работнікі  высадзілі алею з бярозаў і ліп.

Кожныя дзве ліпы пасаджаны ў памяць аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія вярнуліся з вайны жывымі, узнаўлялі і падымалі з руін разбураную краіну. Кожнае трэцяе дрэўца – бярозка – пасаджана ў памяць аб земляках, ураджэнцах вёсак Алёхнавічы, Жукоўшчына, Зачэпічы, Краглі Вялікія і Краглі Малыя, Пецюкі, Погіры, Страла, якія загінулі на франтах Другой сусветнай вайны, бо сённяшняе пакаленне ў неаплатным даўгу перад  тымі, хто застаўся  на палях бітваў, забяспечыўшы нам мірнае, спакойнае жыццё на Зямлі.

Права на дзяцінства без гвалту

У Дварэцкай сярэдняй школе для вучняў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства “Права на дзяцінства без гвалту: прафілактыка злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці”. Ім расказалі, як не стаць ахвярай злачынства. Гаварылі пра тое, да каго і куды яны могуць звярнуцца пры ўзнікненні падазроных сітуацый, адрозніваць звычайныя стасункі са старэйшымі ад замахаў на палавую недатыкальнасць. Пазнаёмілі з артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па якіх непаўналетнія прызнаюцца пацярпелымі пры расследаванні крымінальных спраў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga