З 28 сакавіка па 3 красавіка 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 59 паведамленняў, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 28 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 27 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 34 правапарушальнікі, узбуджана 8 крымінальных спраў.
Колькі важыць чужы металалом?
Узбуджана крымінальная справа на жыхарку райцэнтра, якая на працягу месяца некалькі разоў наведвалася на адзін з прыватных падворкаў, дзе агледзела лом чорнага металу. “Здабычай” прадпрымальнай жанчыны сталі ў агульнай складанасці больш за паўтары тоны другаснай сыравіны на суму 977 рублёў.
Карт-рахунак апусцеў
Чарговай ахвярай невядомага інтэрнэт-злачынцы стаў жыхар адной з вёсак раёна, з карт-рахунка якога “знікла” 120 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Пакуль папярэджаны
Нецвярозым на працоўным месцы быў затрыманы жывёлавод адной з гаспадарак раёна. Мужчына атрымаў афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым.
Юрый ПАПОЎ,
часова выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga