9 ліпеня – Дзень вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З нагоды гэтай знакавай для мясцовых жыхароў даты раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прадставіў гледачам канцэртную праграму.
Менавіта ў гэты дзень, на досвітку 9 ліпеня 1944 года, у ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” часці 3-й арміі 2-га Беларускага фронту разгарнулі наступленне на Дзятлава. На подступах да гарадскога пасёлка гітлераўцы аказалі ім моцнае супраціўленне. Тым не менш, ужо да 11 гадзін воіны 283-й Гомельскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі ордэна Суворава на чале з палкоўнікам Васілём Канавалавым прарвалі абарону ворага і занялі гарадскі пасёлак Дзятлава. Тэрыторыя раёна была цалкам вызвалена 9-10 ліпеня 1944 года. У вызваленні ўдзельнічалі пяць дывізій Другога Беларускага фронту, камандзір 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі, Герой Савецкага Саюза Ян Фогель, яго намеснік Герой Савецкага Саюза Павел Пятроў, камандзір зенітнай гарматы Герой Савецкага Саюза Іван Фурсенка.
Праз гады дзятлаўчане помняць подзвіг савецкіх салдат, ускладваюць кветкі да брацкіх магіл і святкуюць гэту дату як Дзень горада. У гэты дзень лепшыя, самыя шчырыя песні артыстаў Дзятлаўшчыны гучалі для землякоў. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел папулярныя і новыя калектывы раёна –ансамбль народнай песні “Ятранка”, групы “Бархат”, “Сузор’е”, гучалі пранікнёныя песні ад дуэтаў ад Таццяны Дудкінай і Івана Кашко, сям’і Баклушыных, сольныя нумары ў выкананні Сяргея Малышчыка, Аляксандра Раеўскага, Ганны Харлінскай, Вольгі Іода, Марыны Варган.
Для маленькіх і дарослых гасцей свята працавала гульнявая пляцоўка і імправізаваная выстава падзеяў культурнага жыцця Дзятлаўшчыны – “Сушка”, выстава сучаснага ваеннага ўзбраення.
Пасля святочнага канцэрта госці мерапрыемства перамясціліся на стадыён “Колас”, дзе прайшлі паказальныя выступленні воінаў-разведчыкаў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады горада Брэста.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga