Чарнобыль ‒ боль, пранесены праз гады

Грамадства Свежыя навіны

У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба “Пазнайка”, які працуе на базе аб’яднання “Нам гады не бяда”.

Мерапрыемства было прысвечана 35-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Кіраўнік клуба Галіна Касцюк і краязнаўца Міхаіл Лук’янчык расказалі гісторыю трагічнай даты і прапанавалі паглядзець і абмеркаваць дакументальны фільм пра Чарнобыльскую катастрофу. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць аб тых, хто стаў ахвярамі гэтай страшнай трагедыі.

На мерапрыемства завітаў відавочца тых жахлівых падзей ‒ Аляксандр Маляўка, які быў будаўніком у Чарнобыльскай зоне. Разам з іншымі ён будаваў дамы для “адсяленцаў” – людзей, якія ўцякалі ад радыяцыі.

‒ Бяда зблізіла нас, зрабіла больш чалавечнымі, цярплівымі і разумеючымі адзін аднаго, ‒ адзначыў ён.

Успамінамі дзяліліся і іншыя ўдзельнікі клуба: хтосьці пацярпеў ад радыяцыі сам, у кагосьці з няшчасцем сутыкнуліся сябры ці нават члены сям’і.

Напрыканцы сустрэчы жадаючым было прапанавана зрабіць сумеснае фота на памяць.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga