У Дзятлаве прадаўжаецца дастаўка кантэйнераў

Важнае Да ведама грамадзян

Пасля заключэння дамовы з Дзятлаўскім РУП ЖКГ кожны домаўладальнік райцэнтра можа атрымаць у бязвыплатнае карыстанне кантэйнеры для раздзельнага збору смецця.

Да 1 красавіка дзятлаўчанам і жыхарам вёскі Савічы будуць перададзены 3870 кантэйнераў: для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў (чырвонага колеру) і для цвёрдых камунальных адходаў (шэрага колеру).

У кантэйнер ЧЫРВОНАГА колеру збіраюць адходы шкла, пластыку, паперы і кардону, выкарыстаную дробную бытавую тэхніку.

У кантэйнер ШЭРАГА колеру – рэшткі ежы, забруджаныя ежай паперу і кардон, тэтрапакеты, пакеты ад замарожаных прадуктаў, старое адзенне, дэкаратыўную касметыку, аднаразовы посуд і ўсю цвёрдую ўпакоўку, якая не збіраецца ў кантэйнер чырвонага колеру.

Вываз кантэйнера шэрага колеру для збору цвёрдых камунальных адходаў праводзіцца ў адпаведнасці з усталяванымі раней графікамі.

Вываз кантэйнера чырвонага колеру для збору другасных рэсурсаў будзе ажыццяўляцца кожны трэці панядзелак месяца.

Наталля АВЯРЧУК