Паважаныя жыхары прыватнага сектара горада Дзятлава і вёскі Савічы

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

РУП ЖКГ  працягвае раздачу кантэйнераў для раздзельнага збору смецця насельніцтву.

У карыстанне ўжо перададзена каля 1000 кантэйнераў: для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў (чырвонага колеру) і для збору цвёрдых камунальных адходаў (шэрага колеру).

У кантэйнер чырвонага колеру збіраюць адходы шкла, пластыка, паперы і кардона, выкарыстаную дробную бытавую тэхніку. У кантэйнер шэрага колеру – рэшткі ежы, забруджаная ежай папера і кардон, тэтрапакеты, пакеты ад замарожаных прадуктаў, старое адзенне, дэкаратыўная касметыка, аднаразовы посуд і ўся цвёрдая ўпакоўка, якая не збіраецца ў кантэйнер чырвонага колеру.

Вываз кантэйнера (шэрага колеру) для збору цвёрдых камунальных адходаў праводзіцца ў адпаведнасці з усталяванымі графікамі.

Вываз кантэйнера (чырвонага колеру) для збору другасных рэсурсаў будзе ажыццяўляцца кожны трэці панядзелак месяца, пачынаючы з 15 сакавіка 2021 года.

Па  інфармацыю, як атрымаць кантэйнеры просім звяртацца ў Дзятлаўскае РУП ЖКГ па тэлефоне 6-32-80. Для заключэння дагавора неабходна прадаставіць пашпартныя дадзеныя.

Таксама паведамляем, што Дзятлаўскае РУП ЖКГ збірае буйнагабарытную бытавую тэхніку па заяўках жыхароў сельскай мясцовасці, пасёлкаў і горада.

Тэлефон для заявак 6-68-36.