Пляжны валейбол на Дзятлаўшчыне

Свежыя навіны Спорт і турызм

У аграгарадку Гезгалы на спецыяльна падрыхтаванай пляцоўцы адбыўся першы раённы турнір па пляжным валейболе сярод жаночых аматарскіх каманд, які быў прымеркаваны да 76-й гадавіны вызвалення Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі шэсць каманд. Ініцыятары і арганізатары турніру – трэнер-аматар Васіль Русін, Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Гульні праходзілі ў дзвюх падгрупах па тры каманды ў кожнай. Пераможцамі ў першай групе стала каманда ў складзе  Анастасі Таўкун і Ганны Лакізы.

Найбольш паспяхова ў другой падгрупе сыгралі Сабіна Пабядзінская і Паліна Адамчык.

Пасля заканчэння гульняў у падгрупах адбыліся фінальныя сустрэчы.

У гульні за 5-6 месца перамагла каманда ў складзе Вольгі Радомскай і Ганны Таўкун.

За 3-4 месца вялася ўпартая барацьба. Але ў трэцяй партыі перамагла каманда больш вопытных ігракоў Алы Лапатэй і Вольгі Васіленка.

У фінальный гульні за 1-2 месца сустрэліся пераможцы падгруп. Другое месца дасталося камандзе ў складзе Сабіны Пабядзінскай і Паліны Адамчык.

Мацнейшымі сталі выхаванкі Васіля Русіна – Ганна Лакіза і Анастасія Таўкун.

Пасля заканчэнн турніру пераможцы былі ўзнагароджаны грашовым прызам і дыпломамі Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Вольга ВАСІЛЕНКА,
дырэктар Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба