Валейбольны турнір

Свежыя навіны Спорт і турызм

У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшлі фінальныя гульні раённага турніру па валейболе сярод жаночых аматарскіх каманд, прымеркаванага да Дня маці.

Па выніках спаборніцтваў пераможцай стала зборная каманда раёна “Белтэрміз”, другое месца заваявалі ігракі аматарскай каманды “Зборная матуляў”, трэцяе месца – у каманды гімназіі № 1 горада Дзятлава, навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Валейбол” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Вольга ВАСІЛЕНКА,
дырэктар Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба