Перыядычныя выданні – на любы густ

Падзеі

Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка прапануе сваім наведвальнікам вялікую колькасць перыядычных выданняў для розных узростаў і інтарэсаў. Гэта грамадска-палітычныя выданні — газеты “Звязда”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Сельская газета”, часопіс “Беларуская думка”. Для аматараў краязнаўства і культуры — газеты “Краязнаўчая газета” і “Культура”.

Даведацца пра навіны вобласці і раёна дапамогуць газеты “Гродзенская праўда” і “Перамога”. Карыстаюцца чытацкім попытам газеты “АиФ”, “Камсамольская праўда”, “Жаночая газета”, “Гаспадынька”. Для чытачоў сталага ўзросту прапануем газету “Сябар пенсіянера” і часопіс “Я на пенсіі”.

Вельмі шмат у бібліятэцы часопісаў для адпачынку, з парадамі “на ўсе выпадкі жыцця” — “Гаспадыня”, “Сваты”, “Наша кухня”, “Залатыя рэцэпты”, “Планета” і іншыя.

Для сваіх маленькіх чытачоў бібліятэка прапануе такія выданні, як “Страказа”, “3/9 царства”, “Юны ратаўнік”, “Каламбур”, “Вясёлка” і шмат іншых. Навінкі 2018 года — часопісы для сучасных жанчын “Горад жанчын”, “Сям’я”, а для дзетак – вясёлы часопіс “Шустрык”.

Усіх, хто жадае карысна і цікава правесці вольны час, запрашаем у чытальную залу Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі.

Анжэліка ВАБІШЧЭВІЧ,
бібліятэкар Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *