Сустрэчы ў дзіцячых аздараўленчых летніках

Падзеі

На базе дзіцячых аздараўленчых летнікаў Дзятлаўскага раёна праводзіцца штогадовая традыцыйная акцыя “Лета – на здароўе”. Інфармацыйна-забаўляльны характар мерапрыемстваў акцыі дае магчымасць дзецям папоўніць веды пра здаровы лад жыцця, пазнаёміцца з навыкамі асабістай гігіены, сфарміраваць адказнае стаўленне да свайго здароўя.

У рамках акцыі валеолаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэня разам са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галінай Касцюк і прадстаўніцай раённага савета ветэранаў Ядзвігай Гушча правялі дні здароўя ў летніках “Усмешка” на базе сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава. Арганізатары падрыхтавалі жартоўныя спартыўныя эстафеты. Кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў хуткасці і спрыце. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў спаборніцтвах, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

— Адарвіцеся ад камп’ютараў, дзеці, адчуйце, колькі радасці, бадзёрасці і задавальнення прыносяць спорт, гульні на свежым паветры, стасункі з сябрамі, — заклікала юных удзельнікаў мерапрыемства Наталля Юрэня.

Галіна Касцюк правяла з дзецьмі “Інтэлектуальны марафон”, загадала ім загадкі па тэме здаровага ладу жыцця, затым расказала пра дзейнасць Чырвонага Крыжа, работу валанцёраў.

Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі прызы ад раённай  арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і раённага савета ветэранаў.

І. КАМАРОВА

Фота прадастаўлена Дзятлаўскім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *