Урад Ізраіля зацвердзіў адмену візавага рэжыму з Беларуссю

Падзеі

Урад Ізраіля 16 жніўня зацвердзіў адмену візавага рэжыму з Беларуссю, паведамляюць ізраільскія СМІ.

У адпаведнасці з пагадненнем грамадзянін адной дзяржавы зможа ўехаць на тэрыторыю другой краіны па нацыянальным пашпарце і без візы. Знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы дазваляецца не больш за 90 дзён на працягу паўгода з даты ўезду.

Дакумент быў падпісаны тэрмінам на адзін год і будзе прадаўжацца аўтаматычна да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведаміць іншаму боку аб жаданні выйсці з пагаднення.

Адмена віз уступіць у сілу праз 90 дзён пасля абмену дыпламатычнымі граматамі аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі пагаднення ў абедзвюх краінах.

Двухбаковае пагадненне аб бязвізавым рэжыме было падпісана ў Мінску 19 верасня 2014 года. Планавалася, што яно ўступіць у сілу ў канцы 2014 года. Аднак тэрміны былі перанесены па прычыне датэрміновых парламенцкіх выбараў у Ізраілі.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *