Анонс: фестывалі, святы, конкурсы на Гродзеншчыне з 3 па 9 ліпеня

Да ведама грамадзян

3 ліпеня святочныя мерапрыемствы да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у горадзе Гродне пачнуцца з урачыстага мітынгу і шэсця-параду. Затым мерапрыемствы пройдуць на ўсіх пляцоўках горада: спартыўная пляцоўка “Беларусь – мая слава, надзея і гонар!”, выстава ваеннай тэхнікі, музычны Брадвей “Я люблю Беларусь!”, дзіцячая праграма “Беларусь – крыніца натхнення”, пляцоўка ад БРСМ “Квітней, радзіма, пад блакітным небам”, святочныя праграмы “Беларусь – мой гонар і слава!”, “Квітней, Беларусь!”.

3 ліпеня ў аграгарадку Эйсманты Бераставіцкага раёна будзе праводзіцца VI раённы адкрыты фестываль польскай культуры і быту “Эйсмантаўскі фэст”.

6 ліпеня ў аграгарадку Макараўцы Бераставіцкага раёна пройдзе Пятроўска-купальскі фэст, які спалучае ў сабе як традыцыі славянскага язычніцкага свята Купалле, так і традыцыі святкавання Пятроўскага тыдня.

7 ліпеня адбудзецца тэатралізаваны мітынг-рэквіем ля мемарыяльнага комплекса “Шавулічы” Ваўкавыскага раёна ў памяць аб жыхарах вёскі Шавулічы, якіх знішчылі акупанты ў ноч з 6 на 7 ліпеня 1943 года.

8 ліпеня ў аграгарадку Азёры будзе праводзіцца свята рыбака “У Азёрах рыба бярэцца… Во!” – спаборніцтвы па рыбнай лоўлі.

9 ліпеня ў аграгарадку Граўжышкі Ашмянскага раёна пройдзе Мядовы кірмаш, галоўнымі героямі якога стануць Пчаляр і Пчолка Мая.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *