Запрашаем на моладзевы канцэрт

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У нядзелю, 9 лютага, у  Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца канцэрт памяці  святога Яна Боска, апекуна моладзі, і святога папы Рымскага Яна Паўла ІІ.

Удзел у канцэрце прыме моладзь дзятлаўскай парафіі і маладыя спевакі з Мінска. Сардэчна запрашаю дзятлаўчан і гасцей горада на мерапрыемства. Пачнецца яно ў 12 гадзін. Правядзём нядзельны дзень з прыемнымі песнямі!

Здзіслаў ПІКУЛА,
ксёндз касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі  горада Дзятлава