Курэнне шкодзіць не толькі здароўю

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У службу 101 паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме па вуліцы Пушкіна ў г.п. Казлоўшчына.

На момант узгарання гаспадар спаў у доме. Прачнуўся ад едкага паху дыму і ўбачыў, што гарыць абіўка канапы. Мужчына пакінуў жыллё і звярнуўся па дапамогу да суседзяў.

Ратаўнікі ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару знішчаны канапа і пасцельныя рэчы, у пакоі пашкоджаны падлога і перагародка.

У гаспадара дома ёсцьпажарны апавяшчальнік, аднак ён не замяніў  у ім батарэйку.

Прычына ўзгарання – неасцярожнасць пры курэнні.

Дзмітрый БОБIН,
інспектарДзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *