У службу 101 паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме па вуліцы Пушкіна ў г.п. Казлоўшчына.
На момант узгарання гаспадар спаў у доме. Прачнуўся ад едкага паху дыму і ўбачыў, што гарыць абіўка канапы. Мужчына пакінуў жыллё і звярнуўся па дапамогу да суседзяў.
Ратаўнікі ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару знішчаны канапа і пасцельныя рэчы, у пакоі пашкоджаны падлога і перагародка.
У гаспадара дома ёсцьпажарны апавяшчальнік, аднак ён не замяніў у ім батарэйку.
Прычына ўзгарання – неасцярожнасць пры курэнні.
Дзмітрый БОБIН,
інспектарДзятлаўскага РАНС