Аўтызм: як выявіць і хто дапаможа

Падзеі

Парушэннем псіхічнага развіцця, якое характарызуецца расстройствамі маторыкі і маўлення, і прыводзіць да парушэння сацыяльнага ўзаемадзеяння, з’яўляецца аўтызм.

Гэта захворванне часта моцна ўплывае на ранняе развіццё дзіцяці і на ўсё жыццё чалавека ў далейшым. Не існуе медыцынскіх аналізаў, якія маглі б дыягнаставаць аўтызм. Толькі назіраючы за паводзінамі дзіцяці і яго стасункамі з іншымі людзьмі, можна паставіць такі дыягназ.

Дзеці, якія пакутуюць на аўтызм, не жадаюць мець сяброў, аддаюць перавагу адзіноце. У аўтыстаў марудна развіваецца маўленне, замест словаў яны выкарыстоўваюць жэсты і не адказваюць на ўсмешкі. На аўтызм прыблізна ў чатыры разы часцей пакутуюць хлопчыкі. Гэта захворванне сустракаецца даволі часта (5-20 выпадкаў на 10000 дзяцей).

Найчасцей аўтызм праяўляецца да трохгадовага ўзросту. Для хваробы характэрна парушэнне развіцця сацыяльных, гутарковых, навыкаў мыслення. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што прычынай аўтызму могуць стаць розныя паталогіі родаў, чэрапна-мазгавыя траўмы, інфекцыі. Ёсць выпадкі, калі пры ўздзеянні неспрыяльных фактараў дзіця закрываецца ад знешняга свету.

Выявіць у дзіцяці аўтызм дактары не здольны. Прычынай гэтага з’яўляецца тое, што такія сімптомы аўтызму назіраюцца і пры нармальным развіцці дзіцяці. Пры гэтым дзіця можа мець не ўсе, а толькі два-тры сімптомы захворвання, што робіць дыягностыку больш складанай.

Галоўная прыкмета аўтызму – парушэнне ўспрыняцця рэальнасці. Дзіця, якое пакутуе на аўтызм, не жадае ні з кім кантактаваць. Складваецца ўражанне, што яно не адчувае болю. Дзіця баіцца ўсяго новага, выконвае манатонныя дзеянні, якія паўтараюцца, пры гэтым маўленне развіваецца марудней. Калі бацькі заўважылі ў дзіцяці прыкметы аўтызму, яны павінны звярнуцца да дзіцячага псіхіятра. Цяпер створана шмат цэнтраў развіцця дзіцяці, якія дапамогуць дыягнаставаць аўтызм і акажуць эфектыўную дапамогу ў яго лячэнні.

В. ГІРЫК,

доктар-псіхіятр Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *