Нам і сёння Чарнобыль баліць…

Грамадства Свежыя навіны

Нам і сёння Чарнобыль баліць,
Сумным рэхам у душы адгукаецца.
Успамінаецца той красавік –
Сонца весняе ўсім усміхаецца,
У цюльпанах краіна мая,
Рух актыўны, суботнікі ладзяцца,
Першамай над зямлёю імчыць,
Свята працы, вясны, шчырай радасці.
Раптам вестка – Чарнобыль, бяда!
Што рабіць з той бядою – не ведаем,
Не відаць, не чуваць, мо й няма –
Не страчаліся з гэткімі бедамі.
Колькі болю Чарнобыль прынёс,
Колькі смерцяў ад той радыяцыі!..
Выязджалі з абжытых куткоў
Нашы людзі – гаротнікі нацыі.
І ляжала пад небам зямля
Усё такая ж, ды ўжо непрыдатная,
Чорнай птушкай Чарнобыль кружыў
Над палямі, лясамі і хатамі.
Трыццаць восем гадоў, як адзін,
Праляцелі над светам, пранесліся,
Адгукаецца ў сэрцах людзей
Дзень той даўні самотнаю песняю.
Нам і сёння Чарнобыль баліць,
Страшны той красавік людзям помніцца –
Наваельня, Дварэц, Барташы.
Ці да розуму свет пераломіцца?..

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga