Тарыф на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне вырас

Сацыяльная сфера

У Беларусі тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння вырас на 33 працэнты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 студзеня 2016 года нумар 32 «Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 года нумар 1166. Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ўстаноўлены ў памеры Br133 417 за 1 Гкал. Змяненні ўнесены ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 указа ад 25 лютага 2011 года нумар 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь». Да гэтага 1 Гкал цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння каштавала Br100 088. Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *