Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Тарэса Калодка: “На іншай рабоце я сябе не ўяўляю”
Прыгожыя, кваліфікаваныя, таленавітыя, моцныя духам і бязмежна адданыя сваёй справе жанчыны працуюць у сельскай гаспадарцы Дзятлаўшчыны. Свой працоўны шлях даўжынёй у 36 гадоў гэтай сферы прысвяціла брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Жукоўшчына” Тарэса Калодка. У 1990 годзе ўраджэнка Воранаўскага раёна, выпускніца Ваўкавыскага саўгастэхнікума прыехала па размеркаванні на сваё першае
Горача нават у мінус 30!
Зіма выдалася па-сапраўднаму снежнай і марознай, даўшы нарэшце беларусам магчымасць актыўна далучыцца да зімовых відаў спорту. На Дзятлаўшчыне аматарскі спартыўны сезон таксама праходзіць з запалам, масава пры любых “мінусах” і сюрпрызах надвор’я. Падрабязней аб гэтым расказала дырэктар раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка: – Сёлета мы актыўна стартавалі ў новым зімовым
Мая Дзятлаўшчына. Казлоўшчынская крыніца, або Ля вытокаў ініцыятывы
Прыгожыя мясціны заўжды прыцягваюць людзей, асабліва калі яны добраўпарадкаваны і знаходзяцца на тэрыторыі населеных пунктаў. Адным з такіх месцаў прыцягнення на Дзятлаўшчыне стала крыніца ў гонар іконы Божай Маці “Живоносный источник”, якая з’явілася ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына, дзякуючы грамадскай ініцыятыве. Асвяцілі крыніцу 14 кастрычніка 2024 года ў свята Пакрова Прасвятой
Год беларускай жанчыны. Простае шчасце Жанны Ляцко
Нездарма нашы харчовыя тавары славяцца і высока цэняцца не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Адной з гастранамічных адметнасцяў Дзятлаўскага раёна з’яўляюцца сыры, вырабленыя нашымі жанчынамі з любоўю і прафесіяналізмам. Нядаўна споўнілася 35 гадоў, як у Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир” працуе майстар-сырароб Жанна Ляцко. Яе працоўны
Жанчына-майстрыха. Прайсці “Сцежкамі кветак і сонца” запрашае музей
3 лютага ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў рамках Года беларускай жанчыны адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы майстра вышыўкі Новаяльнянскага дома культуры Таццяны Загорцавай. Гэта сапраўдная майстэрня творчасці, багатая на фарбы і прыгажосць. Выстава будзе дзейнічаць да 18 лютага. У дзень урачыстасці палюбавацца на рукатворную прыгажосць сабраліся прадстаўнікі раённага савета ветэранаў
“Залатая шайба”: хакейны турнір у Дзятлаве
Такую развязку, якая была ў раённым этапе спаборніцтваў Дзятлаўскага раёна па хакеі “Залатая шайба” сярод юнакоў старэйшай узроставай групы, складана было спрагназаваць і ўявіць. Усе каманды паказалі волю да перамогі, чым і парадавалі балельшчыкаў. Кожная з іх была вартая найвышэйшых узнагарод, але як прынята ў спорце –усё вырашаюць галы, ачкі
Лепшы міліцыянер-вадзіцель служыць у Дзятлаве
Падведзены вынікі аператыўна-службовай дзейнасці Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь за 2025 год, вызначаны паспяховыя ў прафесіі. Лідарам намінацыі “Лепшы міліцыянер-вадзіцель групы затрымання”, уладальнікам адпаведных знака і дыплома стаў наш зямляк – старшы прапаршчык міліцыі Сяргей Катрач, які служыць у Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы. Сяргей Яўгенавіч расказаў, як прыйшоў
Год беларускай жанчыны. Доўгажыхарка Юлія Гульнік – славутасць для аддзялення
У вачах – мудрасць, у сэрцы – вера і дабрыня, на вуснах – малітва – гэта вобраз беларускай жанчыны шаноўнага ўзросту, якому поўнасцю адпавядае наша паважаная зямлячка Юлія Гульнік. 31 студзеня Юлія Фларыянаўна сустрэла свой 108-ы дзень нараджэння. З нагоды важкай даты ў Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога
Цёплая сустрэча сярод зімы
На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца мерапрыемствы прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”, закліканай адзначыць працу работнікаў жывёлагадоўчай галіны АПК. Чарговая сустрэча-шанаванне прайшла ў КСУП “Хвінявічы”. З прыемнай місіяй калектыў сельгаспрадпрыемства наведалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Ярмаш. Уладзімір Фёдаравіч падзякаваў работнікам
Моладзевыя навіны. “#Дзятлаўшчына-Вектар_Маладых”
Пад такой назвай у гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся фарсайт-саміт вучнёўскай палаты моладзевага савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў восьмага склікання. Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Усяго ў састаў вучнёўскай палаты моладзевага савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце