У Гродне прайшла ўрачыстасць да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе ў рамках акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” пашпарты ўручылі юным жыхарам Прынёмання, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце, грамадскім жыцці.

Дзятлаўшчыну на цырымоніі прадстаўляла навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Аліна Кулеш. Ёй выпаў гонар атрымаць свой галоўны дакумент з рук старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева і першага сакратара абласной арганізацыі ГА “БРСМ” Пятра Касіцкага.
Наша зямлячка падзялілася ўражаннямі ад паездкі ў абласны цэнтр:

– Эмоцыі перапаўняюць. Гэта не проста атрыманне дакумента, а адказны і хвалюючы крок – усведамляць, што ты паўнапраўны грамадзянін, што знаходзішся сярод лепшых равеснікаў вобласці, якія дасягаюць поспехаў на розных нівах. Я адчула сябе частачкай чагосьці вялікага і важнага, зразумела, што Дзень Канстытуцыі – гэта сімвал нашай незалежнасці і адзінства, напамін пра тое, што за намі – будучыня Беларусі, і мы павінны быць годнымі грамадзянамі, шанаваць законы, паважаць гісторыю.

Гучала шмат добрых слоў, але больш запомнілася фраза, што пашпарт – не проста правы, але і вялікая адказнасць, бо ад кожнага з нас, нават у такім юным узросце, залежыць, якой будзе наша Беларусь. Разуменне гэтага натхняе вучыцца яшчэ лепш і прыносіць карысць грамадству.
Наталля ЛІЦКЕВІЧ,
педагог-арганізатар Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае