У рамках супрацоўніцтва Асацыацыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь прайшла інтэлектуальная анлайн-віктарына “Ад Волгі да Cвіслачы”. Яе пераможцай стала каманда “Вытокі” гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Усяго ў інтэлектуальным спаборніцтве прымалі ўдзел 60 каманд са школ, якія ўваходзяць у Асацыяцыю. Навучэнцы адказвалі на пытанні аб геаграфіі, культуры, літаратуры і навуковых адкрыццях дзвюх краін. Яны не толькі праверылі свае веды, але і даведаліся шмат новага аб традыцыях і гісторыі двух братніх народаў.

Арганізатарамі віктарыны выступілі Асацыяцыя школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і сярэдняя школа № 81 імя Героя Савецкага Саюза генерала Д. Карбышава горада Ульянаўска.

– Натхняльнікамі каманды былі настаўніца інфарматыкі і матэматыкі Святланай Кетка і настаўніца гісторыі Алена Радомская, – расказаў адзін з гульцоў Гардзей Самахвал. – Пры гэтым Святлана Іосіфаўна забяспечвала тэхнічную падтрымку анлайн і сачыла, каб мы не выйшлі з эфіру. Каманда “Вытокі” была невялікай – усяго чатыры чалавекі. Поруч са монй за перамогу змагаліся Арцём Конан, Лізавета Юргель, Ягор Барук. Аднак усе мы аказаліся моцнымі “знатакамі” і правільна размеркавалі паміж сабой абавязкі: адзін запісваў анлайн-пытанні, другі адказваў, яшчэ двое праводзілі “мазгавы штурм”. У выніку адказалі на кожнае з пытанняў і сталі лідарамі віктарыны.

– Мы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад пазітыву ад іспытаў, – падзяліўся ўражаннямі Арцём Конан. – Было вельмі захапляльна і здалося, што паўтары гадзіны адказаў на пытанні праляцелі як імгненне. Спадабалася жывая размова з іншымі камандамі і атмасфера, якая панавала ў эфіры.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации