Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства фінансаў Беларусі пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, дзе былі абмеркаваны вынікі выканання бюджэту за 2025-ы і вызначаны задачы фінансавых органаў краіны на 2026 год.
– Мінулы фінансавы год прадэманстраваў уменне ўдзельнікаў бюджэтных адносінаў забяспечыць выкананне, у першую чаргу, сацыяльных стандартаў і асноўных параметраў зацверджанай у Беларусі фінансавай палітыкі. Па функцыянальнай структуры асноўную долю ў расходах бюджэту 2025 года займала сацыяльная сфера.
На 2026 год бюджэт краіны сфарміраваны на аснове параметраў эканамічнага развіцця, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2025 года № 385 “Аб важнейшых паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 год”.

Доўгі час асноўны фінансавы план нашай дзяржавы захоўвае сацыяльную скіраванасць, не стаў выключэннем і бюджэт на бягучы год. Прыярытэтнымі напрамкамі расходаў застаюцца павышэнне якасці жыцця грамадзян, дабрабыту работнікаў бюджэтнай сферы, падтрымка найбольш уразлівых слаёў насельніцтва. Значную частку складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Акрамя таго, у гэтым годзе неабходна сканцэнтраваць бюджэтныя сродкі на прыярытэтныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і падтрыманні расходаў на ўзроўні дастатковым для выканання ўзятых сацыяльных гарантый дзяржавы. Немалаважнымі застаюцца скарачэнне дзяржаўнага доўгу і далейшае развіццё аўтаматызацыі бюджэтнай сферы.
Граматнае кіраванне фінансавымі рэсурсамі краіны – прыярытэт работы ўсіх дзяржаўных органаў для павышэння якасці жыцця кожнага жыхара. Па выніках 2025 года ёсць шэраг станоўчых тэндэнцый у бюджэтнай сферы, аднак маюцца і некаторыя нявырашаныя праблемы. Улічыць станоўчы вопыт мінулага года, памножыўшы яго і вырашыўшы праблемы, якія ўтварыліся на месцах, – задача на 2026 год для кіраўнікоў, дзяржаўных органаў і парламентарыяў у рэгіёне, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае