У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва ў калектывах  Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый адбылася сустрэча з начальнікам упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вольгай Карачун.

Пагаварылі пра ролю сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве.

– Наяўнасць у календары такіх святочных дзён, як Дзень маці і Дзень бацькі, падкрэслівае значнасць цэласнасці сям’і, важнасці ролі кожнага з бацькоў і адказнасці за выхаванне дзяцей. Тыдзень бацькоўскай любові з’яўляецца прызнаннем на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі сям’і ў развіцці грамадства. Гэта своеасаблівы пасыл сусветнай супольнасці: беларусы гатовыя абараняць нацыянальныя інтарэсы, адстойваць традыцыйную сям’ю, мацярынства, бацькоўства, дзяцінства і права жыць сваім укладам, – адзначыла Вольга Васільеўна. – Сёння сям’я – гэта першы і самы важны інстытут сацыялізацыі. Менавіта тут закладваюцца асновы маралі, маральнасці. Перадаючы ад старэйшых да малодшых традыцыі сям’і і культурныя каштоўнасці, фарміруецца гістарычная памяць, нацыянальная ідэнтычнасць, пераемнасць і прадухіляецца разрыў пакаленняў. Таму моцная сям’я – аснова паспяховага развіцця дзяржавы. Умацоўваць інстытут сям’і, захоўваць сямейныя каштоўнасці і перадаваць традыцыі – значыць інвеставаць у будучыню.

Яна адзначыла, што паводле звестак Белстата, у нашай краіне пражывае звыш 2,6 млн сем’яў, з іх больш за 43 % выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Сёння ў краіне рэалізуецца комплекс мер для падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем’і. Створаны ўмовы для магчымасці ўдзелу абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей. Дзяржава аказвае прававую і матэрыяльную дапамогу, уведзены шэраг сацыяльных дапамог і дзяржаўных гарантый.

З кожным годам у Рэспубліцы Беларусь шматдзетных сем’яў становіцца ўсё больш, у 2025 годзе іх налічваецца каля 123 тысяч.

Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі 46 сем’яў выхоўваюць дзесяць і больш дзяцей. Самы шматдзетны рэгіён у краіне – Брэсцкі, за ім ідуць Мінская і Гомельская вобласці. Самая вялікая сям’я на сённяшні дзень пражывае ў Салігорскім раёне і выхоўвае 14 непаўналетніх родных дзяцей.

На жаль, назіраецца дэмаграфічны спад як ва ўсіх развітых краінах, так і ў Беларусі. Таму ў нашай краіне дзяржаўная падтрымка сям’і накіравана не толькі на павышэнне ўзроўню нараджальнасці і рост матэрыяльнага дабрабыту грамадзян, але і на ўмацаванне сям’і як сацыяльнага інстытута, маральнай асновы ўстойлівага развіцця грамадства.

Спыніліся і на традыцыйным рэспубліканскім конкурсе “Сям’я года”, у якім прынялі ўдзел 400 сем’яў з усёй краіны, а таксама адзначылі значнасць галіновых конкурсаў сямейнага фармату, якія служаць захаванню традыцый.

У нашай краіне робіцца ўсё, каб дзеці выхоўваліся ў сям’і. Развіваюцца сямейныя формы выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Любоў, клопат і падтрымка бацькоў-выхавальнікаў дазваляе дзецям здабыць упэўненасць у сабе, прайсці сацыяльную адаптацыю і інтэгравацца ў грамадства і, што самае галоўнае, навучыцца ставіцца да іншых з любоўю і разуменнем.

Умацаванне статусу сям’і і традыцыйныя каштоўнасці, падтрымка мацярынства, бацькоўства і дзяцінства – нацыянальны прыярытэт Беларусі.

Напрыканцы Вольга Карачун пажадала ўсім любіць сваіх дзяцей, шанаваць родных і блізкіх, берагчы нашу любімую Беларусь.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации