Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі пешаходаў і вадзіцеляў на дарогах ва ўмовах дрэннай бачнасці.

У асенне-зімовы перыяд прафсаюзы Гродзенскай вобласці таксама прымаюць дадатковыя меры па абароне жыцця і здароўя працоўных, набываючы для іх святлоадлюстроўваючыя элементы.

Да акцыі па забеспячэнні аграрыяў гэтымі незаменнымі атрыбутамі далучыўся і Дзятлаўскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК. Яго старшыня Уладзімір Казак і галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў раздалі флікеры работнікам КСУП “Жукоўшчына”, у першую чаргу, жывёлагадоўчай галіны, у якіх раней за ўсіх пачынаецца працоўны дзень, тым, хто заняты на нарыхтоўцы кармоў, трамбоўцы сіласных траншэяў, зернесушыльных аб’ектах, паляводам, механізатарам, вадзіцелям.

– У асенне-зімовы перыяд светлавы дзень значна змяншаецца, і большасць работнікаў АПК выходзяць з дому зацемна, а вяртаюцца ў прыцемках, –адзначыў Уладзімір Фёдаравіч. – Каб засцерагчы жыццё і здароўе тых, хто дабіраецца на працу пешшу або на веласіпедзе па слабаасветленых участках дарог, забяспечваем такіх работнікаў флікерамі, сігнальнымі камізэлькамі, каб яны былі больш прыкметнымі сустрэчнаму транспарту.




Уладзімір Казак і Аляксандр Камароў правялі з работнікамі сельгаспрадпрыемства тлумачальныя гутаркі, звяртаючы ўвагу на неабходнасць абавязковага нашэння ў цёмны час сутак флікераў, камізэлек, расказалі аб няшчасных выпадках з удзельнікамі дарожнага руху.






Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае