Дзятлаўская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін інфармуе суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль насеннем сельскагаспадарчых раслін, уключаючы пасадачны матэрыял пладовых, ягадных раслін, аб неабходнасці выканання заканадаўства ў галіне насенняводства.

Згодна з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь №102-З ад 7 мая 2021 года “Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін” гатункавыя якасці насення пацвярджаюцца актам апрабацыі сельскагаспадарчых раслін; пасяўныя – пасведчаннем аб якасці насення.

Пры рэалізацыі такога насення (уключаючы пасадачны матэрыял):

— вырабленага ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўвезенага ў рэспубліку з тэрыторыі дзяржавы, якая не з’яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага саюза, звесткі аб гатункавых і пасяўных якасцях пацвярджаюцца дакументамі, выдадзенымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

— увезенага ў Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі дзяржавы – члена Еўразійскага эканамічнага саюза, звесткі аб гатункавых і пасяўных якасцях гэтага насення пацвярджаюцца дакументамі, выдадзенымі дзяржавай – членам ЕЭС, па пераліку, зацверджаным Еўразійскай эканамічнай камісіяй. У выпадку частковай рэалізацыі партыі насення сельскагаспадарчых раслін, увезеных у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі дзяржавы – члена ЕЭС, набытчыку насення сельскагаспадарчых раслін, асобам, якія ажыццяўляюць рэалізацыю такога насення ў Рэспубліцы Беларусь, выдаюцца завераныя копіі дакументаў, выдадзеных дзяржавай – членам Еўразійскага эканамічнага саюза.

Купленае насенне суправаджаецца пасведчаннем на насенне сельскагаспадарчых раслін.

Даведка: згодна з артыкулам 24 Закона, пасведчанне на насенне сельскагаспадарчых раслін з’яўляецца дакументам, які пацвярджае гатункавыя і пасяўныя якасці насення раслін, у тым ліку ўвезенага ў Рэспубліку Беларусь, які выдаецца (пры неабходнасці) прадаўцом пры рэалізацыі іх набытчыку.

Форма пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін, а таксама парадак афармлення павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2021 г. № 47.

За парушэнне закона прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 16.39 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Ілона ВАРАБЕЙ,
вядучы аграном

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельское хозяйство                                   

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации