У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом вакансій для грамадзян, не занятых у эканоміцы.

У ім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, старшыня мясцовага сельвыканкама, зацікаўленыя наймальнікі.

На сустрэчу запрасілі асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, беспрацоўных. Прыйшло пяць чалавек, з кожным пагаварылі індывідуальна, каб дакладна разабрацца, па якой прычыне яны не ўладкоўваюцца на працу. Хто скардзіўся на здароўе, хто – на малую зарплату, а іншыя нават выразна не змаглі адказаць, чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць.

Ім яшчэ раз нагадалі, што ўсім людзям працаздольнага ўзросту неабходна ўдзельнічаць у эканоміцы дзяржавы. Але ўлічваючы, што некаторых выклікаюць на падобныя пасяджэнні ўжо не першы раз, мяняць свае жыццёвыя прынцыпы такія грамадзяне не спяшаюцца, а па некаторых відаць, што і ўвогуле не збіраюцца.

– Вам працягваюць руку дапамогі, каб пачаць нармальнае жыццё, даюць магчымасць уладкавацца на работу. Але пра што вы думаеце, калі з’яўляецеся на працу ў нецвярозым выглядзе? Верагодна, тут адна дарога – у лячэбна-працоўны прафілакторый. Вас сюды запрасілі не для таго, каб выхоўваць, як дзяцей, а каб даць магчымасць пачаць нармальнае жыццё. Неабходна гэта ўжо зразумець, бо дарослыя ж людзі, – імкнуліся дастукацца да запрошаных.

Пад роспіс ім прапанавалі прыдатныя вакансіі і ўзялі на далейшы кантроль іх працаўладкаванне.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?
Засцеражы сябе на дарозе!
Наводзім чысціню ў парку

Похожие публикации