Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі, дагледжанымі і бяспечнымі. Напярэдадні прафесійнага свята віншаванні і заслужаныя ўзнагароды прымалі работнікі ДРБУ-119.

Шчырыя словы пажаданняў для іх прагучалі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў, лідара раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандра Бараноўскага: 

– За апошні час вельмі шмат на Дзятлаўшчыне зроблена вашымі рукамі: дарожныя рамонты, новае асфальтавае пакрыццё, грэйдзіраванне – тэхніка ДРБУ-119 заўсёды ў рабоце. Адрамантавана і заасфальтавана нямала кіламетраў, думаю, яшчэ многае ў амбіцыйных планах надалей. Каб усяго гэтага дасягнуць, жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, каб кожны дзень вы з радасцю ішлі на работу і з не меншай – вярталіся дамоў. Са святам, працвітання вам і вашай арганізацыі.

Павіншаваў калектыў з надыходзячым прафесійным святам і кіраўнік дарожна-будаўнічай арганізацыі Віталій Балтрушка:

– Дзякую вам за нялёгкую працу, такую важную і патрэбную для нашай дзяржавы. З надыходзячым Днём аўтамабіліста і дарожніка, здароўя вам, шчасця, сямейнага цяпла, каб і на працоўных месцах, і ў сем’ях усё ладзілася, міру, спакою, дабра.

Прыемным момантам урачыстасці стала цырымонія ўзнагароджання. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў адзначаны галоўны інжынер ДРБУ-119 Аляксей Гірык, падзячнымі лістамі – вадзіцель пагрузчыка Сяргей Загдай, трактарыст Аляксандр Жэгала. Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны майстар Мікалай Крупіца, вадзіцель пагрузчыка Віктар Ерамейчык, падзячнымі лістамі – майстар Андрэй Шастак, дарожныя рабочыя Раман Занімонскі і Віталій Шапурка.

Ганаровыя граматы камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” ва ўрачыстай абстаноўцы Віталій Балтрушка ўручыў машыністу змяшальніка Сяргею Піваварчыку і вадзіцелю МАЗа Анатолю Васюкевічу.

Не абышлося і без прафсаюзных узнагарод і шчырых пажаданняў ад лідара пярвічкі Таццяны Пазняковай. Падзякі прафсаюзнай арганізацыі атрымалі грахатоўшчыкі Міхаіл Іваноў, Сяргей Місарэвіч, Генадзь Марцінчык, вадзіцель Сяргей Глубокі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации