Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі прайшоў у горадзе Дзятлаве каля гандлёвага цэнтра “Міраж”.
Члены ініцыятыўнай групы, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, “Беларускі Саюз жанчын”, “Беларускі Рэспубліканскі Саюз ветэранаў”, Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Прадстаўнікі ініцыятыўных групаў гутарылі з гараджанамі і прапаноўвалі паставіць подпіс за кандыдата. У дзень пікету – 24 ліпеня – вылучэнне кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь падтрымалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Таксама члены ініцыятыўнай групы наведалі стогадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дзікалава В. А., які аддаў свой подпіс у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.