Пяць гадоў разам з «Праменьчыкам»

Усяго пяць гадоў мінула з таго часу, як на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было створана аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык». Для чалавека пяць гадоў — не ўзрост. А вось «Праменьчык» у нашым раёне за гэты кароткі час паспеў змяніць да лепшага жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Саграваў цяплом сяброўскіх адносінаў, дарыў […]

Продолжить чтение

Гуляем. Ствараем. Развіваемся

На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны семінар работнікаў адукацыі па актуальнай тэме: «Развіццё інтэлектуальна-творчых здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай правядзення конкурсаў і гульнёвых праграм». Мерапрыемства праходзіла на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава ў форме творчай справаздачы. Удзельнікі семінара сустрэліся ў фае ўстановы, дзе праходзіла выстава-прэзентацыя арганізацыйна-кіраўнічых матэрыялаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага […]

Продолжить чтение

На абароне законных інтарэсаў людзей

Без закона не існуе грамадства, бо калі законы папіраюцца, у грамадстве пачынаюцца хаос і разлад. Чалавецтва за час свайго існавання не раз упэўнілася ў справядлівасці гэтай высновы. А таму прафесія юрыста — знаўцы і абаронцы закона і людзей — заўжды была запатрабаванай і пачэснай, цікавай і мнагаграннай. У наш час юрысты прадстаўляюць розныя галіны права, […]

Продолжить чтение

Сяргей Пыл: «Страхаванне — гэта вялікая каса ўзаемадапамогі

Традыцыйна ў першую суботу снежня ў Беларусі адзначаюць Дзень страхавых работнікаў. Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты паразмаўляла з дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргеем Пятровічам Пылам, які прысвяціў гэтай рабоце амаль чвэрць веку. Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне – на добрым рахунку ў рэспубліцы па ўсіх відах страхавання і таксама займае лідзіруючыя пазіцыі па […]

Продолжить чтение

Дзень, які нагадвае аб міласэрнасці

Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 3 снежня пазначаны на календары як Міжнародны дзень інваліда. Ён нагадвае грамадству аб неабходнасці міласэрнасці і клопату ў адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сярод іх шмат таленавітых людзей, якія ўмеюць радавацца жыццю, валодаюць пэўнымі талентамі, дэманструюць іх у час розных мерапрыемстваў. Як доказ таму — раённае мерапрыемства да Міжнароднага […]

Продолжить чтение

Зенітчыца Марыя

З фотаздымка даўніх часоў на мяне глядзела прыгожая дзяўчына з правільнымі рысамі твару і сур’ёзным позіркам, з доўгімі кучаравымі валасамі. Такой была Марыя Пятроўна Глебава (у дзявоцтве – Някрасава). Яна мела вялікія здольнасці да ведаў, старанна вучылася і марыла атрымаць годную прафесію. Ды вайна вырашыла інакш. Надышоў 1941-ы, які ўзамен дзявочых мараў і планаў на […]

Продолжить чтение

«Белая Русь» трымала справаздачу

У Дзятлаве прайшла чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Вынікі пяцігадовай дзейнасці арганізацыі, эфектыўнасць яе работы, заахвочванне членаў “Белай Русі” ў арганізацыях раёна, работа аб’яднання на будучых прэзідэнцкіх выбарах – вось некаторыя з пытанняў, абмеркаваных ходам пасяджэння. На канферэнцыі з 83 абраных дэлегатаў прысутнічалі 72. Прэзідыум канферэнцыі быў абраны ў складзе […]

Продолжить чтение

Аб чым можа расказаць крыміналістычная экспертыза?

Нядаўна ў нашай краіне асобна пачала працаваць экспертна-крыміналістычная служба, якая раней уваходзіла ў склад тэрытарыяльных аддзелаў міліцыі. Цяпер крыміналістычнымі экспертызамі займаецца Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь, які таксама мае рэгіянальныя аддзелы. Адзін з такіх аддзелаў — Слонімскі міжраённы — абслугоўвае ў тым ліку і тэрыторыю Дзятлаўскага раёна. Пра спецыфіку работы экспертаў-крыміналістаў, пра тое, якую […]

Продолжить чтение

Бібліобус: чытальня на колах

Доўгія восеньскія і зімовыя вечары — якраз той зручны час, які многія аматары чытання аддаюць кнізе. Праўда, цяпер значную канкурэнцыю ёй стварае тэлевізар. Аднак сапраўдныя аматары кнігі са шматгадовым чытацкім стажам не здраджваюць сваёй звычцы. Яны — актыўныя наведвальнікі бібліятэк. А тым чытачам, якія жывуць у аддаленых і маланаселеных вёсках, і дзе бібліятэк няма, літаратуру […]

Продолжить чтение

Дзятлаўскія школьнікі атрымалі ўрок мужнасці

“Вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні загінуўшы салдат” – гэта актуальнае і сёння выслоўе знакамітага палкаводца Аляксандра Суворава дарэчы згадаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Мацюкевіч. Яшчэ двое савецкіх салдат праз 73 гады пасля сваёй гібелі былі з пашанаю пахаваны ў дзятлаўскай зямлі. Дзень, які даў нагоду яшчэ раз згадаць пра пачатак вайны, акупацыю […]

Продолжить чтение