Лета-2024

Грамадства Свежыя навіны

Працоўныя будні юных памочнікаў

У  аснове работы летніка працы і адпачынку “Юныя памочнікі” Гезгалаўскай сярэдняй школы – праект “Беларусь стваральная”, які складаецца з трох модуляў: “Справа майстра баіцца”, “Ганаруся, што я – беларус, “Здаровае пакаленне. На працягу змены ўдзельнікі летніка працавалі ў КСУП “Жукоўшчына” ў якасці паляводаў, паглыблялі свае веды аб сельскагаспадарчых прафесіях, удзельнічалі ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах, развівалі творчыя і камунікатыўныя здольнасці. У рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону “Дзіцячы аўтацягнік” яны пабывалі ў заказніку “Свіцязанскі” і на возеры Свіцязь, наведалі памятны знак, усталяваны ў гонар пісьменніка Вячаслава Адамчыка ў вёсцы Варакомшчына.

Веласіпедны летнік на старце!

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава расчыніў свае дзверы кругласутачны веласіпедны летнік турысцка-краязнаўчага профілю “Спадчына”. Яго выхаванцамі сталі пераможцы раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і навукова-практычных канферэнцый, а таксама школьнікі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Прыярытэтнай формай для арганізацыі выхаваўчай работы тут  з’яўляецца інтэграваны модульны праект “Турыстычнае агенцтва “#УРОК»:Узнавать_Родину_Обязан_Каждый”, які спрыяе ўключэнню падлеткаў у сацыяльна значную дзейнасць.

У рамках рэалізацыі змены асаблівая ўвага нададзена ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Года якасці. Таксама запланаваны займальныя велатуры па Дзятлаўскім раёне, наведванне прадпрыемстваў, аўтатур у Брэст. Дзяцей чакаюць пазнавальныя сустрэчы з супрацоўнікамі АУС, РАНС, ДТСААФ, ваенкамата, Дэпартамента аховы. Функцыянуе ў летніку аб’яднанне па інтарэсах “Юныя краязнаўцы”.

Прадугледжаны і распрацоўка новых турыстычных маршрутаў, даследчая дзейнасць па вывучэнні святынь роднага краю з афармленнем фотавыставаў “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”, конкурс на лепшую творчую прастору, фестываль “Запальваючы зоркі!”, добраахвотніцкія акцыі.

Раўненне на лепшых!

У рамках тыдня “Праца славіць чалавека” выхаванцы Круцілавіцкай сярэдняй школы сустрэліся з маладым камбайнерам, земляком Андрэем Гукішам. Ён расказаў дашкольнікам пра тое, што яшчэ з дзяцінства яму знаёмая гэта прафесія, бо і дзядуля, і бацька працавалі камбайнерамі.  Пасля заканчэння інстытута Андрэй Уладзіміравіч прыйшоў працаваць у ААТ “Граніт-Агра”. І хоць ён яшчэ малады спецыяліст, але ўжо мае ўзнагароды, граматы, прызавыя месцы. Выхаванцы пажадалі камбайнеру лёгкай працы і перамогі ва ўборачнай кампаніі-2024.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga