Навіны бібліятэкі. Сцяжынка да храма: 160 гадоў святыні
Духоўна-маральнае выхаванне – адна з найважнейшых умоў рознабаковага развіцця асобы чалавека. Задача бібліятэкі – дапамагчы адрадзіць у грамадстве нацыянальныя духоўныя традыцыі. У рамках мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла сустрэча з настаяцелем храма Пакровы Прасвятой Багародзіцы айцом Сергіем Антошкавым “Вытокі духоўнасці: праваслаўныя храмы
Год беларускай жанчыны. Славім імя тваё!
У гімназіі № 1 горада Дзятлава дадзены старт раённага даследчага праекта “Яе імя – Беларусь!”. Мэта першага этапа – знайсці інфармацыю аб вядомых жанчынах нашай краіны. Другога – прасачыць іх ролю ў пэўны гістарычны перыяд; вылучыць рысы характару, якія дапамаглі справіцца з цяжкасцямі; з дапамогай штучнага інтэлекту згенераваць малюнак знакамітасцяў.
Міжраённае ўзаемадзеянне лясных гаспадарак
З 16 сакавіка па 18 красавіка праходзіць рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”, скіраваная на добраўпарадкаванне ляснога фонду, навядзенне парадку ўздоўж дарог і аднаўленне памятных месцаў. Адным з мерапрыемстваў у рамках гэтай акцыі пры цесным узаемадзеянні Навагрудскага і Дзятлаўскага лясгасаў стала адкрытая тэматычная экскурсія, у якой прынялі ўдзел выхаванцы лагера “Усмешка”
Праходзіць месячнік бяспекі працы
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе, што ў мэтах павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджання няшчасных выпадкаў на вытворчасці з 1 красавіка па 1 мая праводзіцца месячнік бяспекі працы ў час вясновых палявых работ у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.
Сафія Трошына і Ангеліна Ванчук – лаўрэаты абласных конкурсаў
Скарбонка ўзнагарод Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў папоўнілася чарговымі перамогамі абласнога ўзроўню. Сафія Трошына, навучэнка 5 класа філіяла № 1 аграгарадка Гезгалы вынікова прыняла ўдзел у абласным адкрытым фестывалі фартэпіяннай музыкі “Лідская элегія”, які праводзіўся ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы. Сярод 59 таленавітых навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і дзіцячых музычных школ
Прафілактыка сямейнага недабрабыту з комплексным падыходам
Сацыяльна-педагагічным цэнтрам горада Дзятлава і аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта быў арганізаваны міжведамасны семінар для сацыяльных педагогаў установаў дашкольнай, спецыяльнай, агульнай сярэдняй адукацыі раёна і класных кіраўнікоў. Ён прайшоў у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі тэму “Сацыяльна-педагагічная рэабілітацыя сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, маюць
Актуальны каментарый. Сфера мае стратэгічна важнае значэнне
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык, Алена Стальбоўская, Ігар Жук прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па ўзаемадзеянні арганізацый-заказчыкаў кадраў і ўстановаў адукацыі Гродзенскай вобласці ў пытаннях забеспячэння галінаў эканомікі кадрамі. – Адной з асноўных мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў бягучай пяцігодцы з’яўляецца выбудоўванне сістэмы
Парадак у агульным доме
Рамонт і ўборка дарог, сяўба, маніторынг цэн, камунальныя даўжнікі, небяспечныя выпальванні – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе, якую правёў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Месячнік навядзення парадку прадаўжаецца на Дзятлаўшчыне. Як далажыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, арганізацыі і
“Серабро” рэспубліканскай алімпіяды ва Уладзіслава Юрэні
У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які праходзіў з 23 па 27 сакавіка, прымалі ўдзел трое дзятлаўчан. Навучэнец дзясятага класа гімназіі № 1 горада Дзятлава Ягор Барук быў у саставе каманды Гродзенскай вобласці на іспытах па вучэбным прадмеце “інфарматыка”. Яго рыхтавала педагог Святлана Кетка. Па вучэбным прадмеце “хімія”
Алена Ярмоленка – фіналістка міжнароднага конкурсу
Навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алена Ярмоленка стала абсалютнай фіналісткай міжнароднага конкурсу сачыненняў “Без тэрміну даўнасці”, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Конкурс праводзіцца Міністэрствам асветы Расіі з 2019 года, арганізацыйную падтрымку пры правядзенні аказвае Асацыяцыя школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Праект скіраваны на захаванне гістарычнай праўды