Сацыяльна-педагагічным цэнтрам горада Дзятлава і аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта быў арганізаваны міжведамасны семінар для сацыяльных педагогаў установаў дашкольнай, спецыяльнай, агульнай сярэдняй адукацыі раёна і класных кіраўнікоў.

Ён прайшоў у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі тэму “Сацыяльна-педагагічная рэабілітацыя сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Павышэнне якасці работы па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей”.

На яе актуальнасць увагу прысутных звярнула галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская. Яна зазначыла, што адной з галоўных задач установы адукацыі з’яўляецца абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.

Загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Вольга Ламака больш падрабязна спынілася на задачах установаў адукацыі па папярэджанні росту ненадзейнасці і прафілактычнай рабоце на этапе ўзнікнення “сімптомаў” сацыяльнага недабрабыту, напрамках рэабілітацыйнай дзейнасці з такімі сем’ямі.

Вопытам работы ўстановы па ўхіленні прычын і ўмоваў, якія цягнуць за сабой адабранне дзяцей у бацькоў, падзялілася сацыяльны педагог Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ірына Ламака.

З інфармацыяй аб парадку функцыянавання сяброўскага дзецям пакоя для допытаў, які функцыянуе ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, удзельнікаў семінара азнаёміў педагог-псіхолаг установы Андрэй Шлемен.

Была акцэнтавана ўвага і на міжведамасным узаемадзеянні адказных службаў па арганізацыі абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. На аказанні сацыяльных паслуг, псіхалагічнай дапамогі такім сем’ям спынілася псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Алена Макоўская, а галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк расказала аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і прызначэнні сямейнага капіталу.

Псіхолаг цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Ступчык падзялілася вопытам аказання псіхалагічнай дапамогі насельніцтву на базе ўстановы аховы здароўя. Медыцынская сястра Валянціна Дзяйко спынілася на выкананні бацькамі медыцынскіх рэкамендацый па прафілактыцы, лячэнні, дыягностыцы і рэабілітацыі дзяцей.

У прадаўжэнне тэмы спецыялістаў праінфармавалі аб магчымасці аказання дапамогі і падтрымкі асобам, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці, праз удзел у таварыстве ананімных алкаголікаў горада Дзятлава.

Дзяніс Жыбарт, які часова выконвае абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама, расказаў аб прафілактыцы хатняга гвалту і мерах папераджальнага ўздзеяння на грамадзян, якія ажыццяўляюць падобныя дзеянні.

Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации