У гімназіі № 1 горада Дзятлава дадзены старт раённага даследчага праекта “Яе імя – Беларусь!”. Мэта першага этапа – знайсці інфармацыю аб вядомых жанчынах нашай краіны. Другога – прасачыць іх ролю ў пэўны гістарычны перыяд; вылучыць рысы характару, якія дапамаглі справіцца з цяжкасцямі; з дапамогай штучнага інтэлекту згенераваць малюнак знакамітасцяў. Трэці этап: стварэнне кнігі “Гонар Беларусі: жанчыны, якія натхняюць”.

Пазакласнае мерапрыемства “Славім імя тваё!”, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны і накіраванае на прызнанне яе ролі ў гісторыі і сучаснасці нашай краіны, прайшло ў 7 класе гімназіі.

У якасці гасцей мерапрыемства былі запрошаны старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і педагог, паэтка Алена Абрамчык. Яны расказалі, як сучасным жанчынам удаецца спалучаць клопат аб сям’і і выхаванне дзяцей з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю. Госці пажадалі дзецям сваімі імкненнямі, працай дабіцца вялікіх поспехаў і стаць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.

У час мерапрыемства навучэнцы ўзгадалі тых, чые імёны ўпісаны ў гісторыю залатымі літарамі: ад вялікай асветніцы Ефрасінні Полацкай да гераінь ваенных гадоў і сучасных вучоных, спартсменак, дактароў, педагогаў і маці. Яны адзначылі: беларускія жанчыны – сімвал сілы, мудрасці, дабрыні, кахання, клопату і натхнення, гонар і слава нашай краіны, а Год беларускай жанчыны – гэта не толькі аб мінулым, але і аб сучаснасці і будучыні, гэта год павагі, падзякі і гонару. Пакуль жыве жанчына, якая любіць сваю сям’ю, мову і Радзіму, будзе жыць і Беларусь. Няхай у нашым жыцці заўсёды будзе месца дабрыні, павазе і падзякі жанчынам.

Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 7 класа гімназіі № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее #годбелорусскойженщины

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации