З 16 сакавіка па 18 красавіка праходзіць рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”, скіраваная на добраўпарадкаванне ляснога фонду, навядзенне парадку ўздоўж дарог і аднаўленне памятных месцаў.

Адным з мерапрыемстваў у рамках гэтай акцыі пры цесным узаемадзеянні Навагрудскага і Дзятлаўскага лясгасаў стала адкрытая тэматычная экскурсія, у якой прынялі ўдзел выхаванцы лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Навагрудскага лясгаса Аляксандр Гарнастай расказаў і паказаў дзецям тэхналогію вытворчасці паліўных гранул на пелетным заводзе. Пры наведванні дрэваапрацоўчага цэха яны ўбачылі сучасныя тэхналогіі апрацоўкі драўніны: поўны цыкл вытворчасці ад піламатэрыялаў да домакамплектаў. Школьнікі адзначылі, што ўжо наведвалі дрэваперапрацоўчы цэх у аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага лясгаса, знаёміліся з рабочымі прафесіямі ў рамках рэалізацыі школьнага праекта “Свет прафесій”.

Увагу выхаванцаў прыцягнула пажарна-хімічная станцыя другога тыпу для назірання за ляснымі масівамі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні гаспадаркі. Таксама адным з напрамкаў работы Навагрудскай лясной гаспадаркі з’яўляецца вырошчванне дэкаратыўна-пасадачнага матэрыялу не толькі для патрэб лясгаса, але і для жыхароў раёна і вобласці. На тэрыторыі гаспадаркі ёсць шматлікія цяпліцы і гадавальнікі, дзе растуць туі, ядлоўцы і хвойныя расліны. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала наведванне дэндралагічнага парка, які размешчаны на тэрыторыі лясгаса. Прыемным бонусам стала ўручэнне памятных сувеніраў і фота на памяць.

Ганна МАРКЕВІЧ,
старшы выхавальнік лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации