Духоўна-маральнае выхаванне – адна з найважнейшых умоў рознабаковага развіцця асобы чалавека. Задача бібліятэкі – дапамагчы адрадзіць у грамадстве нацыянальныя духоўныя традыцыі.

У рамках мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла  сустрэча з настаяцелем храма Пакровы Прасвятой Багародзіцы айцом Сергіем Антошкавым “Вытокі духоўнасці: праваслаўныя храмы нашага краю”. Святар узгадаў гісторыю ўзнікнення Дня праваслаўнай кнігі, пазнаёміў з першай кнігай “Апостал”, створанай Іванам Фёдаравым, расказаў гісторыю пабудовы храма. Прысутныя пазнаёміліся з выставай-прысвячэннем “Сцяжынка да храма: 160 гадоў святыні”, паўдзельнічалі ў конкурсе праваслаўных загадак і выбралі для сябе кнігі, якія вучаць дабрыні, міласэрнасці, дапамагаюць у жыцці.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации