Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і?

Адказвае першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Кашко:

– Сапраўды, у апошні час нярэдкія выпадкі, калі грамадзяне злоўжываюць спіртнымі напоямі і ставяць сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча. У адпаведнасці з артыкулам 30 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь такі чалавек можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасці судом у парадку, вызначаным заканадаўствам. Над ім устанаўліваецца папячыцельства: ён мае права самастойна здзяйсняць дробныя бытавыя здзелкі, а вось здзяйсняць іншыя здзелкі, а таксама атрымліваць заробак, пенсію ці іншыя даходы і распараджацца імі можа толькі са згоды папячыцеля. Аднак ён самастойна нясе маёмасную адказнасць па здзейсненых ім здзелках і за прычыненую шкоду. Калі падставы, па прычыне якіх грамадзянін быў абмежаваны ў дзеяздольнасці, адпалі, суд адмяняе гэта абмежаванне і ўстаноўленае над ім папячыцельства.

Па пытаннях абмежавання ў дзеяздольнасці вы можаце звярнуцца да свайго ўчастковага інспектара міліцыі або па тэлефоне 102.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации