Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык, Алена Стальбоўская, Ігар Жук прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па ўзаемадзеянні арганізацый-заказчыкаў кадраў і ўстановаў адукацыі Гродзенскай вобласці ў пытаннях забеспячэння галінаў эканомікі кадрамі.

– Адной з асноўных мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў бягучай пяцігодцы з’яўляецца выбудоўванне сістэмы адукацыі, якая адказвае актуальным запытам рынка працы і патэбам эканомікі. На Гродзеншчыне функцыянуюць 35 установаў адукацыі, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Гэта 31 каледж, вучылішча алімпійскага рэзерву, тры ўніверсітэты. У рамках супрацоўніцтва з установамі адукацыі заключаны дагаворы аб узаемадзеянні. Адным з кірункаў узаемадзеяння з’яўляецца яшчэ і бязвыплатная перадача сельскагаспадарчай тэхнікі ўстановам адукацыі для арганізацыі адукацыйнага працэсу. Такая тэхніка ўжо не адпавядае высокім патрабаванням тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы, аднак дазваляе павялічваць магчымасці ўстановаў адукацыі па навучанні ваджэнню, павышэнні якасці падрыхтоўкі. Варта адзначыць, што для падрыхтоўкі высокакваліфікаванага работніка ў сучаных рэаліях павінна быць трохбаковая зацікаўленасць: з боку ўстановаў адукацыі, будучага навучэнца, наймальніка. Безмоўна, гэта павінна быць комплексная і працяглая работа трох бакоў да пачатку, на працягу адукацыйнага працэсу і пасля яго завяршэння, – абазначыў сенатар Павел Ашурык.

– Дзейсным механізмам па прыцягненні працоўных рэсурсаў і адным з індыкатараў якасці ўзаемадзеяння арганізацый-заказчыкаў кадраў і ўстановаў адукацыі з’яўляецца мэтавая падрыхтоўка. Наяўны прававы інструментарый дазваляе забяспечыць станоўчую дынаміку павелічэння заявак на мэтавую падрыхтоўку навучэнцаў па найбольш запатрабаваных для эканомікі рэгіёна профілях адукацыі. Вядзецца істотная работа ў аграрным сектары па заключэнні мэтавых дагавораў сельскагаспадарчымі арганізацыямі, прадстаўнікі кіраўніцтва якіх удзельнічаюць у прафарыентацыйнай рабоце па адборы матываваных і знаёмых з сельскім ладам жыцця навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі, – зазначыла сенатар Алена Стальбоўская.

– Адным з кірункаў узаемадзеяння сістэмы адукацыі з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў з’яўляецца падрыхтоўка па новых запатрабаваных спецыяльнасцях (прафесіях), для чаго ў Гродзенскай вобласці за апошнія пяць гадоў адкрыты 17 новых спецыяльнасцяў на розных узроўнях адукацыі. Гэтаму вектару работы належыць надаваць павышаную ўвагу: рынак працы патрабуе гнуткасці і больш аператыўнай пераарыентацыі ў навучанні кадраў. У цяперашніх умовах запатрабаванасці маладых, перспектыўных работнікаў не менш важным з’яўляецца пытанне іх замацавання на месцах. Стварэнне шэрагу мінімальных умоваў у некаторых арганізацыях дазваляе дасягаць мэты замацавання супрацоўніка. Важна адзначыць, што ў гэтым выпадку работнік і наймальнік павіны быць агульна зацікаўлены ў прадаўжэнні працоўных адносінаў, – падкрэсліў сенатар Ігар Жук.

– Сфера ўзаемадзеяння арганізацый-заказчыкаў кадраў і ўстановаў адукацыі мае стратэгічна важнае значэнне. Нарматыўная база, якая абнаўляецца, у гэтым кірунку ўжо ёсць, аднак з боку заканадаўчага корпусу будзе прадоўжаны маніторынг для ўдасканалення на заканадаўчым узроўні абазначанай сферы праваадносінаў, – падкрэслілі сенатары.

Ірына СТЫРНІК           

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации