Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе, што ў мэтах павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджання няшчасных выпадкаў на вытворчасці з 1 красавіка па 1 мая праводзіцца месячнік бяспекі працы ў час вясновых палявых работ у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

Для бяспечнага правядзення такіх работ неабходна няўхільна выконваць патрабаванні, якія ўстаноўлены Правіламі па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках, зацверджанымі пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Для арганізацыі і забеспячэння бяспекі працы назначаюцца службовыя асобы прадпрыемства, адказныя за арганізацыю аховы працы і ажыццяўленне кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы, а таксама пры выкананні асобных відаў работ, у тым ліку за тэхнічнае абслугоўванне, спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю транспартных сродкаў і сельскагаспадарчых машын; прымяненне бяспечных спосабаў пры правядзенні ўсіх відаў сельскагаспадарчых работ.

Аляксандр КАМАРОЎ,
галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации