У сельвыканкамах – новыя кіраўнікі

Важнае Улада

 

З 6 сакавіка 2024 года старшынёй Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Іван Аляксандравіч Свіб.

Нарадзіўся ён 17 красавіка 1968 года ў вёсцы Разважжа Дзятлаўскага раёна, беларус, мае вышэйшую адукацыю: у 1992 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”, у 2007-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу”.

Працоўную дзейнасць пачынаў у 1984 годзе ў саўгасе “Парэчча”. З 1986 па 1988 гады служыў у радах Савецкай Арміі, пасля працягнуў працаваць у калгасе “Парэчча”. З 1994 па 2003 гады працоўную дзейнасць ажыццяўляў у калгасе “1 Мая”, з 2003 па 2004 гады – у сельгаспрадпрыемстве “Войневічы”. З 2004 па 2016 гады ўзначальваў КСУП “Жукоўшчына”, пасля чаго працаваў у камунальным унітарным прадпрыемстве меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС”, затым – старшынёй Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

З 7 сакавіка 2024 года старшынёй Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Ігар Станіслававіч Кухарэвіч.

Нарадзіўся ён 31 сакавіка 1972 года ў вёсцы Антонаўка Навагрудскага раёна, беларус, мае вышэйшую адукацыю: у 1994 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “гісторыя”. Працоўную дзейнасць пачынаў у 1994 годзе настаўнікам Гезгалаўскай сярэдняй школы. У 2002-2010 гадах працаваў дырэктарам Жукоўшчынскай сярэдняй школы. З 2010 па 2016 гады ўзначальваў аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. З 2016 па 2023 гады працаваў намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, курыраваў пытанні сацыяльнай сферы. З 2023 года часова выконваў абавязкі старшыні Данілавіцкага сельвыканкама.

З 13 сакавіка 2024 года старшынёй Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта прызначана Вольга Міхайлаўна Мазоль.

Нарадзілася яна 7 ліпеня 1987 года ў вёсцы Лозкі Дзятлаўскага раёна, беларуска. Першую вышэйшую адукацыю атрымала ў 2010 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы па спецыяльнасці “беларуская філалогія”, другую – у 2014-м у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці “бухгалтар-эканаміст”. З 2006 па 2011 гады працавала ў Лявонавіцкай школе, затым – у ДУ “Казлоўшчынскі ДСПЛ”. З 2011 па 2014 гады – у СВК “Слава працы”, з 2014 па цяперашні час – у дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання “Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.

З 13 сакавіка 2024 года старшынёй Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Ігар Валер’евіч Хітро.

Нарадзіўся ён 29 верасня 1975 года ў горадзе Навагрудку, беларус.

Адукацыя вышэйшая. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці “гісторык, выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін”, у 2007-м – дзяржаўную ўстанову адукацыі “Інстытут тэхналогій інфарматызацыі і кіравання” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “правазнаўства”, у 2019-м – установу адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” па спецыяльнасці “кіраванне органамі ўнутраных спраў”.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1998 годзе ў аддзеле ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама, а з 2013 па 2023 гады працягнуў яе ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. З 2023 года па цяперашні час працаваў у ПУ “ПКП № 26”.

З’яўляецца падпалкоўнікам міліцыі ў адстаўцы.

З 14 сакавіка 2024 года старшынёй Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Канстанцін Адамавіч Вінцукевіч.

Нарадзіўся ён 25 верасня 1964 года ў вёсцы Старына Дзятлаўскага раёна, беларус.

У 1990 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці “механізацыя сельскай гаспадаркі”. Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе на Мінскім мотавелазаводзе. З 1983 па 1985 гады нёс службу ў радах Савецкай Арміі, пасля заканчэння якой прыйшоў працаваць у калгас імя К. Заслонава. З 1996 па 2006 гады працоўную дзейнасць ажыццяўляў у Дварэцкім ВВК, з 2006 па 2018 гады – у ААТ “Дварэцкі льнозавод”, СВК “Дварэц-Агра”, СФГ “Арніка горная”. З 2018 па 2023 гады – старшыня Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта. З 2023 года па цяперашні час працаваў у ААТ “Дварэц-Агра”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: