У лідарах сярод філіялаў Гродзеншчыны

Важнае Грамадства

Дзятлаўскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” заняў другое месца ў абласных спаборніцтвах за дасягненне высокіх паказчыкаў фінансава-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2023 год, за што быў адзначаны Ганаровай граматай КУП “Гроднааблпаліва”.

Дырэктар  філіяла Васілій Шпакоўскі расказаў аб умовах і партнёрах, якія дапамаглі дасягнуць поспеху:

– Атрымліваючы высокую ўзнагароду, адчуваў радасць за Дзятлаўшчыну, за нашых людзей і тое, як нас падтрымлівае кіраўніцтва раёна і нашага прадпрыемства.

З калектывам філіяла працую другі год, на працягу гэтага часу нам удаецца паспяхова вырашаць пытанні па забеспячэнні насельніцтва раёна не толькі палівам – дрывамі і брыкетам, але і іншымі відамі прадукцыі, напрыклад, камбікормам, які паспяхова рэалізуем. Таксама пастаўляем піламатэрыялы як з сыравіны заказчыка, так і ўласнай, якую закупляем на біржы. Наша галоўная задача – задаволіць усе заяўкі і забяспечыць пакупнікоў якаснай прадукцяй. У гэтым мы цесна супрацоўнічаем з РУП ЖКГ, Дзятлаўскім лясгасам, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, удзячны кіраўнікам прадпрыемстваў за падтрымку. Наша перамога не была б поўнай без іх.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga