Сіламі работнікаў жыллёва-камунальнай службы праводзіцца бягучы рамонт дарожнага пакрыцця на вуліцах райцэнтра.
Аб ходзе работ расказаў намеснік начальніка Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль:
– Усе мы заўважылі, што пасля зімы на дарогах горада ўтварыліся ямы, якія перашкаджаюць камфортнаму руху транспартных сродкаў. У цяперашні момант жылкамунгас займаецца выпраўленнем праблемы: ямачны рамонт праводзіць наша брыгада па рамонце вулічнай дарожнай сеткі. На гэта выдзелена больш за 11 тон асфальтавай сумесі. Работы праходзяць па тэхналогіі, з выразаннем участкаў дарожнага палатна, акантоўкай і наступнай трамбоўкай. У бліжэйшы час рамонт будзе завершаны.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga