Новаяльнянцам нагадалі пра бяспеку

Важнае Здарэнні і бяспека

Важную ролю ў прафілактыцы пажараў і гібелі людзей на іх іграюць аглядавыя камісіі, у састаў якіх уваходзяць прадстаўнікі сельскіх Саветаў дэпутатаў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, іншых службаў прафілактыкі.

Пад іх пільнай увагай знаходзяцца ўразлівыя катэгорыі насельніцтва: адзінокія пажылыя грамадзяне і тыя, хто жыве адзінока, ненадзейныя сем’і, дзе гадуюцца непаўналетнія дзеці, грамадзяне асацыяльнага ладу жыцця.

11 красавіка членамі рабочай групы райвыканкама па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна была вывучана эфектыўнасць работы аглядавай камісіі Новаяльнянскага сельвыканкама.

Увага звярталася на якаснае і выніковае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, пажараў і гібелі людзей ад іх.

Жыхарам сельсавета нагадалі правілы бяспечнага карыстання і ўтрымання пячнога ацяплення, электраправодкі, расказалі аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у кожным доме.

Таццяна НІКІПОРЧЫК,
дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна
Фотаздымкі прадастаўлены аўтарам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga