Дзякуй за актыўнасць!

Важнае Грамадства

Дзятлаўскі лясгас выказвае шчырыя словы ўдзячнасці раённай уладзе, дэпутацкаму корпусу, прадпрыемствам і арганізацыям, службам, навучальным установам і грамадскім аб’яднанням Дзятлаўшчыны за актыўны ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу-2023”, якая праходзіла з 15 па 22 красавіка.

Сёлета ў ёй прынялі ўдзел каля 650 нашых землякоў. Сіламі нераўнадушных дзятлаўчан было высаджана больш за 85 тысяч штук пасадачнага матэрыялу на 13 гектарах лясных плошчаў, прыбрана больш за 5 кубаметраў смецця ў лясным масіве.

Вашы добрыя справы для роднага краю і прыроды не застануцца незаўважанымі: маладыя лясы Дзятлаўшчыны ўзрастуць на радасць усім нам і нашым нашчадкам.

З павагай, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga