“Сердце мамы лучше солнца греет”

Грамадства Свежыя навіны

Вечар віншаванняў пад такой назвай напярэдадні вясновага жаночага свята 8 Сакавіка правялі бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі.

Удзельнікамі сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”. У атмасферы вясновага настрою госці свята ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах  і гульнях. І вядома, гучалі вершы і песні пра жанчыну, вясну і каханне ў выкананні бібліятэкара Інгі Лаўрэнюк. Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Ён пажадаў жанчынам здароўя, шчасця, кахання. Падзякаваў за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей, энергічнасць і працавітасць, уменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў сям’і. Цёплымі словамі павіншавала жанчын са святам 8 Сакавіка  старшыня Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк   і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла, вясновага кахання, усяго самага найлепшага.

Вечар віншаванняў атрымаўся вельмі шчырым, неверагодна ўтульным, напоўненым жартамі і радасцю сустрэчы. Таксама ў фае бібліятэкі прадстаўлена выстава-захапленне “Что на земле есть женщины прекрасней” з маляўнічымі выданнямі, якія расказваюць пра жанчын розных эпох: кіраўнікоў, навукоўцаў, жонак, маці і музаў, якія заслужылі права назаўжды застацца ў гісторыі.

Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga