Крыжовы шлях у Дзятлаве (+відэа)

Грамадства Свежыя навіны

29 сакавіка напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстова вернікі-каталікі прайшлі з малітваю і Крыжовым шляхам па цэнтральных вуліцах Дзятлава.

Удзельнікі шэсця трымалі ў руках невялікія крыжы.

Мужчыны, жанчыны і дзеці па чарзе неслі драўляны крыж. У ім – збаўленне людзей, цярпенне, уменне зносіць пакуты і любіць Пана Бога.

Вернікі, стоячы на каленях, прасілі ў Пана Езуса, каб Ён ратаваў людзей ад цяжкіх грахоў, пазбавіў ад прыхільнасцяў і слабасцяў. Жыхары раёна зрабілі 14 сімвалічных прыпынкаў і на кожным з іх узгадалі цяжкія пакуты Сына Божага, пакланіліся Яму і падзякавалі за смяротны прысуд, які Пан Езус атрымаў за грахі людзей.

Пасля Крыжовага шляху ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вернікі сабраліся на ўрачыстую літургію.

Вялікая пятніца — дзень без святой Імшы, у які Езус  узяў на свае плечы крыж і прыняў смерць дзеля  нашага збаўлення.

Вольга ЮШКЕВІЧ, Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga