Канікулы-2024. Падарожжа на вясновым экспрэсе з “Усмешкай”

Грамадства Свежыя навіны

На базе сярэдняй школы  № 1 горада Дзятлава зноў сабраў сяброў аздараўленчы лагер “Усмешка”.

Арганізатарамі вызначана гульнявая мадэль змены “Падарожжа на вясновым экспрэсе”, якая заключаецца ў пераўвасабленні выхаванцаў у пасажыраў вясновага экспрэс-цягніка. Дзеці кожны дзень адпраўляюцца на пэўную станцыю, дзе іх чакаюць вясёлыя прыгоды і адкуль яны павінны вярнуцца з чароўнымі першацветамі. Вынікам змены стане імправізаваны букет з першацветаў, на якіх хлопчыкіі дзяўчынкі адлюструюць свае ўражанні ад вясёлых падарожжаў.

Наталля БУРДУН,
старшы выхавальнік лагера “Усмешка”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga