У турніры імя Івана Талерчыка перамаглі ратаўнікі

Важнае Спорт і турызм

На базе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшлі традыцыйныя валейбольныя спаборніцтвы сярод каманд сілавых структур, прысвечаныя памяці Івана Талерчыка – міліцыянера, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, арганізатарам турніру выступіў раённы камітэт моладзевага аб’яднання.

Сёлета на валейбольнай пляцоўцы за званне лідара змагаліся тры каманды: супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, папраўчай калоніі-пасялення № 26 аграгарадка Гезгалы.

Лепшую гульню паказалі ратаўнікі, менавіта ім і дастаўся дыплом пераможцаў, другімі ў валейбольных баталіях былі супрацоўнікі папраўчай калоніі-пасялення № 26 аграгарадка Гезгалы, работнікі міліцыі на гэты раз сталі бронзавымі прызёрамі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі спаборніцтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga