“Паштоўка.БЕЛ”: выбіраем будучыню разам!

Важнае Грамадства

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскага моладзевага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Паштоўка.БЕЛ”.

Ён закліканы нагадаць грамадзянам Рэспублікі Беларусь аб іх канстытуцыйным выбарчым праве, грамадзянскай адказнасці і адзіным дні галасавання за дэпутатаў усіх узроўняў.

Актывісты Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” на чале са спецыялістам раённага камітэта гэтага аб’яднання Наталляй Маркавай разам з супрацоўнікамі і начальнікам Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі Наталляй Цітовай у аддзяленні райцэнтра прапаноўвалі наведвальнікам запоўніць карткі-запрашэнні “Выбіраем будучыню разам!”.

Дарэчы, усе жадаючыя змаглі запоўніць любую колькасць картак-запрашэнняў, каб бясплатна выслаць іх сваім родным, калегам, сябрам, суседзям.

Паштоўкі “Выбіраем будучыню разам!” – гэта стылізаваныя флаеры з лагатыпам моладзевага брэндбука адзінага дня галасавання, слоганам праекта “Паштоўка.БЕЛ”, лагатыпамі яго арганізатараў. Прыемным бонусам для атрымальніка стане надрукаваны кішэнны каляндар на 2024 год, у якім выдзелены самыя важныя для Беларусі даты.

Бланкі-запрашэнні да 20 лютага яшчэ можна запытаць на пошце ў Дзятлаве, запоўніць і выслаць адрасатам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: