Каб папярэдзіць карупцыйныя праявы

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У 2023 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна былі зарэгістраваны 4 карупцыйныя злачынствы: два крадзяжы ў асабліва буйных памерах, атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Летась пракуратурай раёна праведзена 8 праверак па пытаннях барацьбы з карупцыяй, у тым ліку 4 па захаванні парадку ажыццяўлення закупак тавараў, работаў, паслугаў. У выніку ўнесена 3 прадстаўленні, вынесена 4 прадпісанні і адна пастанова аб узбуджэнні дысцыплінарнай вытворчасці, па якой адказнасць панеслі 9 спецыялістаў, адзін з іх вызвалены ад займаемай пасады.

Пералічаныя факты сведчаць, што кіраўнікі некаторых дзяржаўных органаў і арганізацый у рамках сваёй кампетэнцыі не толькі не прымалі прадугледжаных заканадаўствам мераў па папярэджанні карупцыйных праяваў, але часам і самі парушалі антыкарупцыйнае заканадаўства.

Для выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь пракуратурай раёна штотыднёва з выездам у гаспадаркі адсочвалася выкананне заканадаўства аб утрыманні і захаванасці сельскагаспадарчай жывёлы. Скаардынаваная работа праваахоўнікаў і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама дазволіла выкараніць факты выпіскі (продажу) загінулай жывёлы работнікам малочнатаварных фермаў у лік іх заработнай платы, рэалізацыю БРЖ прыватным прадпрымальнікам. Аднак сітуацыя ў сельскай гаспадарцы з невытворчым выбыццём буйной рагатай жывёлы карэнным чынам не памянялася. Па-ранейшаму сярод прычынаў незахаванне тэхнічных рэгламентаў па ўтрыманні і кармленні жывёл, тэхнічным стане фермаў, сховішчаў, малочнатаварных комплексаў, уключаючы даільнае абсталяванне і кармы. Аб чым сведчаць 2 узбуджаныя крымінальныя справы, 10 унесеных актаў пракурорскага рэагавання. Па выніках іх разгляду да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 4, да дысцыплінарнай 9, да адміністрацыйнай 4 адказныя асобы.

У далейшым неабходна арганізаваць сістэмны аналіз карупцыйных рызыкаў, прычынаў і ўмоваў, якія спрыяюць такім правапарушэнням, у тым ліку ў сельскагаспадарчай і медыцынскай сферах, з прыняццем канкрэтных рашэнняў па іх ухіленні.

Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga